Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Група з беларускай мовай навучання і выхавання

Ведаць сваю родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам краіны і годным яе грамадзянінам. Афіцыйнымі мовамі ў Беларусі лічацца беларуская і руская, аднак сваю мову сучаснае пакаленне амаль забылася. На жаль, на беларускіх вуліцах усё радзей можна пачуць беларускую гаворку, а яна ж робіць нас унікальнымі, дае свой знак адрознення перад іншымі краінамі.

З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі сфарміравана група, якая арганізуе адукацыйны працэс на беларускай мове.

З мэтай забеспячэння максімальна спрыяльных умоў для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры, паспяховасці фарміравання двухмоўя ў групе створана камунікатыўнае асяроддзе, якое забяспечвае ўключэнне дзвюх моў у разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці, а таксама правядзенне спецыяльна арганізаваных форм адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

У групе з беларускай мовай навучання і выхавання створана адпаведнае прадметна-прасторавае асяроддзе, педагагічныя работнікі, якія ажыццяўляюць адукацыйны працэс у гэтай групе, маюць спецыяльнасць па дыпломе "Беларуская мова і літаратура" і сістэматычна павышаюць прафесійны ўзровень у пытаннях лінгвістычнага і маўленчага развіцця выхаванцаў.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Ўзрост выхаванцаў

Ярачкіна Юлія Уладзіміраўна

Пыжкова Аксана Уладзіміраўна

з 4 - х да 5-ці гадоў

Адукацыйны працэс у групах з беларускай мовай навучання і выхавання арганізуецца на беларускай мове. Выключэнне складаюць гадзіны, адведзеныя на вывучэнне адукацыйнай вобласці "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін" вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Навучанне, выхаванне і развіццё выхаванцаў у групах з беларускай мовай навучання і выхавання ажыццяўляецца з выкарыстаннем вучэбных выданняў, зацверджаных або дапушчаных у якасці адпаведнага віду выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.


Згодна з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" ад 26 студзеня 1990 г. № 3094-ХІ (са зменамі і дапаўненнямі) кіраўнікі і педагагічныя работнікі сістэмы адукацыі павінны валодаць беларускай і рускай мовамі.